Беларусь можа купляць нафту ў Іране незалежна ад здабычы

16.07.2010 15:05
Архив Редакция

Беларусь можа купляць нафту ў Іране незалежна ад свайго праекту па нафтаздабычы ў гэтай краіне. Пра гэта 16 ліпеня заявіў беларускі амбасадар у Іране Віктар Рыбак. Па словах дыпламата, закупка нафты ў Іране з'яўляецца асобным праектам, які можа быць рэалізаваны незалежна ад праекту па здабычы нафты на іранскім радовішчы Джафеір.

«Беларускія спецыялісты ў блізкай будучыні плануюць пачаць абмеркаванне з іранскім бокам пытанняў аб эканамічнай эфектыўнасці такіх паставак», — адзначыў беларускі пасол, перадае БелаПАН.

Як ужо паведамляў Тэлеграф, Беларусь пачне прамысловую здабычу нафты ў Іране ў кастрычніку гэтага года. Па словах амбасадара Ірана ў Мінску Сееда Абдала Хасейні, да гэтай падзеі плануецца прымеркаваць візіт у Іран прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, які хоча паўдзельнічаць ва ўрачыстай цырымоніі пачатку рэалізацыі праекту.

Геалагічныя запасы радовішча Джафеір працягласцю ў 22 кіламетры ў даўжыню і 10 кіламетраў у шырыню ацэньваюцца ў 2,1 млрд. барэляў. Яно размешчана ў 30 кіламетрах на ўсход ад нафтавага радовішча Азадэган і ў 70 кіламетрах на паўднёвы-захад ад Ахваза.