Беларусь можа паставіць у Татарстан да 100 тыс. тон бульбы

13.08.2010 08:45
Архив Редакция

Татарстан разглядае Беларусь у якасці асноўнага пастаўшчыка бульбы на свой рынак. Пра гэта паведаміў 12 жніўня ў Мінску прэзідэнт Татарстана Рустам Мініханаў. "На першым этапе ў Татарстан з Беларусі плануецца паставіць 40 тыс. тон бульбы. У далейшым гэтая лічба можа ўзрасці да 100 тыс. тон", — сказаў прэзідэнт Татарстана.

Акрамя таго, па словах Рустама Мініханава, Татарстан зацікаўлены ў закупцы і беларускага збожжа. «Сітуацыя з анамальна спёкай адмоўна адбілася на сельскай гаспадарцы Татарстана, асабліва на тых рэгіёнах, дзе развіта раслінаводства. У сувязі з гэтым Татарстан разглядае магчымасць закупкі ў Беларусі ад 100 да 500 тыс. тон збожжа ў рознай форме — фураж, камбікорм і г.д. Патрэбы ў фуражным збожжы ў нас вялікія, і мы разлічваем ў гэтым плане на Беларусь», — сказаў прэзідэнт Татарстана, перадае БелТА.

У сваю чаргу прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі запэўніў у тым, што Беларусь цалкам забяспечыць той заказ, які сфармуе Татарстан. «Гэта, перш за ўсё, пастаўкі бульбы. Беларусь таксама выканае дамоўленасці па пастаўках на аптовыя склады Татарстана аўтамабільнай тэхнікі. Акрамя гэтага мы сёння абмеркавалі пытанні крытычных таварных груп — закранулі пытанні паставак цукру, крупаў», — расказаў Сяргей Сідорскі.

Татарстан высока ацэньвае патэнцыял супрацоўніцтва з Беларуссю ў нафтахімічным комплексе

Акрамя таго, Рустам Мініханаў лічыць, што ў Беларусі і Татарстана «вельмі вялікі рэзерв ў пастаўках нафты і прадуктаў нафтаперапрацоўкі». «Гэтае пытанне мы цяпер вывучаем», — сказаў прэзідэнт Татарстана.

У сваю чаргу прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі адзначыў, што паміж Беларуссю і Татарстанам сфармаваліся добрыя кантакты на ўзроўні нафтахімічных прадпрыемстваў. «Мы падтрымалі тыя дамовы, якія маюць нашы нафтахімікі. Гэта тычыцца як пастаўкі шынаў, каўчуку, хімічных кампанентаў у Беларусь для вытворчасці прадукцыі з іх, так і пастаўкі хімічных кампанентаў з Беларусі», — сказаў беларускі прэм’ер.

Пры гэтым Сяргей Сідорскі таксама адзначыў, што такія дамовы заключаныя і знаходзяцца ў стадыі рэалізацыі.

Как вам новость?
Головоломки