Беларусь можа размясціць у РФ рублёвыя аблігацыі на 5-10 млрд. рублёў

22.07.2010 09:03
Архив Редакция

Беларусь можа ў канцы лета — пачатку восені размясціць у Расіі аблігацыі ў расійскіх рублях мінімальным аб'ёмам 5-10 мільярдаў. Пра гэта заявіў віцэ-прэзідэнт, дырэктар дэпартаменту скарбавых аперацыяў і фінансавых рынкаў Сбербанка Расіі Андрэй Голікаў.

«Гэта будзе першым размяшчэннем рублёвых аблігацыяў суверэнным эмітэнтам ў Расіі», — адзначыў прадстаўнік Сбербанка Расіі, перадае БелаПАН.

Сбербанк з’яўляецца адным з арганізатараў размяшчэння і, па словах Андрэя Голікава, аб’ём размяшчэння будзе залежаць ад попыту. Прадстаўнік Сбербанк РФ таксама падкрэсліў, што Беларусь па выніках прамінулага на тым тыдні ў Еўропе road-show не адмовілася ад планаў размяшчэння еўрааблігацыяў у далярах і чакае прыдатнага моманту. Мінімальны аб’ём выпуску можа скласці 500 млн. даляраў пры аб’ёме праграмы два мільярды даляраў.

Как вам новость?
Головоломки