Беларусь стала адным з галоўных імпарцёраў патрыманых нямецкіх машын

15.03.2010 14:23
Архив Редакция

Беларусь займае трэцяе месца сярод экспарцёраў патрыманых нямецкіх аўтамабіляў. Першае і другое месца занялі адпаведна Італія і Бенін, чацвёртае і пятае належаць Францыі і Туркменістану. Такія дадзеныя падае Нямецкае федэральнае статыстычнае ўпраўленне ў Вісбадэне.

Паводле статыстыкі, агульны экспарт патрыманых аўтамабіляў з Нямеччыны ў 2009 годзе склаў 389,2 тыс. аўтамабіляў, што на 15% ніжэй, чым у 2008 годзе. Істотна ўзрос экспарт у афрыканскія краіны, але экспарт у Еўропу ўпаў.

Амаль напалову знізіўся экспарт у Польшчу і Румынію. На 80% скараціўся экспарт у Расію, дзе ў 2009 годзе былі падвышаны пошліны на імпарт патрыманых аўтамабіляў. У сваю чаргу, Беларусь, нягледзячы на ўваход ў Мытны саюз з Расіяй і Казахстанам, захавала для сваіх грамадзянаў да першага ліпеня 2010 года леташнія пошліны на ўвоз аўтамабіляў.

Как вам новость?
Головоломки