Беларусь на сёмым месцы па росце курсу даляра сярод краін экс-СССР

01.08.2010 14:00
Архив Редакция

Па ўзроўні росту за студзень-ліпень 2010 года афіцыйнага курсу даляра ў адносінах да нацыянальнай валюты Беларусь заняла сёмае месца сярод постсавецкіх краінаў. За дадзены перыяд кошт амерыканскай валюты вырас у краіне амаль на 4%.

Першыя тры месцы належаць прыбалтыйскім дзяржавам — Латвіі, Эстоніі і Літве, у якіх курс даляра павялічыўся ў сярэднім на 10%. Наступныя тры месцы падзялілі паміж сабой — Грузія, Узбекістан і Кыргызстан, перадае БелаПАН.

Нязначна (менш чым на 0,25%) курс даляра вырас у Таджыкістане і Азербайджане. У Туркменістане кошт гэтай валюты не змяняўся, а ў Расіі, Малдове, Казахстане і Украіне — нават паменшыўся.

Як раней паведамляў Тэлеграф, па выніках таргоў замежнымі валютамі на Беларускай валютна-фондавай біржы першага ліпеня курс даляра павялічыўся на 3 рублі ў параўнанні з папярэднім значэннем. Паводле курсу Нацбанка, у пятніцу, другога ліпеня, даляр каштаваў 3023 рублі і абнавіў тым самым гістарычны максімум.

Как вам новость?
Головоломки