Беларусь накіруе 2,3 млрд. даляраў на развіццё эканомікі

06.09.2010 15:48
Архив Редакция

Згодна з праектам бюджэту на 2011 год, 7 трлн. рублёў (2,3 млрд. даляраў) плануецца накіраваць на развіццё народнай гаспадаркі і прамысловасці Беларусі. Пра гэта паведаміў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце, фінансах і падатковай палітыцы Аляксандр Антоненка.

Сёння, 6 верасня, дэпутаты разглядаюць праект рэспубліканскага бюджэту на 2011 год разам з пакетам спадарожных фінансавых дакументаў на пашыраным паседжанні Пастаяннай камісіі па бюджэце, фінансах і падатковай палітыцы, перадае БелТА.

Аляксандр Антоненка адзначыў, што ў 2011 годзе істотна павялічацца выдаткі на інавацыйную тэхніку, у прыватнасці на гэтыя мэты плануецца накіраваць з бюджэту 90 млрд. рублёў.

Дэпутат лічыць, што ў 2011 годзе парламентарыям варта звярнуць асаблівую ўвагу на тое, якім чынам выкарыстоўваюцца сродкі, накіраваныя з бюджэту на тую ці іншую галіну. Дэпутат перакананы, што бюджэтныя грошы неабходна ўкладаць у хуткаакупаныя праекты.

Дэпутаты плануюць прыняць праект рэспубліканскага бюджэту на 2011 год, на пасяджэнні нечарговай сесіі Палаты прадстаўнікоў, якая адбудзецца 7 верасня. У рамках сесіі таксама павінны быць прынятыя бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва мінпрацы і сацабароны на 2011 год і папраўкі ў бюджэтны і падатковы кодэксы.

Как вам новость?
Головоломки