Беларусь накіруе ў Малдову гуманітарную дапамогу

14.09.2010 16:27
Архив Редакция

Беларусь акажа Малдове гуманітарную дапамогу для ліквідацыі наступстваў паводкі. Груз, які ўключае, па ўзгадненні з малдаўскім бокам, прадукты харчавання, гігіенічныя сродкі, паўваўняныя коўдры, будзе накіраваны ў Малдову 15 верасня. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Беларусі.

У адпаведнасці з пастановай Саўміна № 1313 МНС павінны вылучыць з дзяржрэзерву матэрыяльныя каштоўнасці і даставіць гуманітарную дапамогу ў Малдову. Груз, агульным коштам 135 млн. рублёў, будзе перавезены грузавымі аўтамабілямі, перадае БелТА.

У выніку паводкі, выкліканай разлівам рэк Днестр і Прут, у Малдове былі затопленыя 1,1 тыс. жылых дамоў, разбураныя два мосты мясцовага значэння, чатыры мосты пашкоджаныя. Акрамя таго, пад вадой апынуліся 4,1 тыс. гектараў пасеваў, 9 гектараў садоў, 1,22 тыс. прыватных агародаў і 4,1 тыс. гектараў пашы. Было эвакуявана каля трох тысяч чалавек.

Как вам новость?