Беларусь нарасціла ЗВР за кошт знешніх пазык

19.10.2010 10:20
Архив Редакция

Адной з асноўных крыніц росту золатавалютных рэзерваў Беларусі (ЗВР) у гэтым годзе сталі пазыкі краіны на знешнім рынку. Як паведамілі ў Нацыянальным банку Беларусі, менавіта гэта дазволіла Нацбанку забяспечыць рост ЗВР краіны ў верасні гэтага года на 332,3 млн. даляраў.

Толькі за верасень гэтага года Нацбанк ўзяў крэдыты ў нерэзідэнтаў краіны на суму ў 751,5 млрд. рублёў. Такім чынам, знешняя запазычанасць Беларусі вырасла з 241,1 млрд. рублёў на 1 верасня да 992,6 млрд. рублёў на 1 кастрычніка 2010 года, перадае АФН.

У той жа час беларускія банкі таксама бралі шматлікія крэдыты звонку. Так, крэдытная запазычанасць банкаў перад нерэзідэнтамі краіны за адзін месяц павялічылася на 1,5 трлн. рублёў (з 10,8 трлн. рублёў на 1 верасня да 12,3 трлн. рублёў на 1 кастрычніка 2010 года).

Акрамя таго, у склад золатавалютных рэзерваў Беларусі ўключана сальда па «дэпазітах» Нацбанка, якое на 1 кастрычніка склала каля 710 млрд. рублёў. Так, «дэпазіты» банкаў у Нацбанку за верасень выраслі на 1,6 трлн. рублёў (з 5,9 трлн. рублёў да 7,6 трлн. рублёў), у той час як «дэпазіты» Нацбанка ў беларускіх банках павялічыліся на 711,3 млрд. рублёў (з 3,5 трлн. рублёў да 4,2 трлн. рублёў).

Як раней паведамляў Тэлеграф, па дадзеных Нацбанка, за першыя тры кварталы 2010 года аб’ём міжнародных рэзервовых актываў Беларусі ў нацыянальным вызначэнні павялічыўся на 506,7 млн. даляраў, або на 8,5%. Такім чынам, золатавалютныя рэзервы (ЗВР) краіны дасягнулі ў эквіваленце 6,4 млрд. даляраў. У вызначэнні спецыяльнага стандарту распаўсюджвання дадзеных паказчык ЗВР Беларусі павялічыўся на 332,3 млн. даляраў (5,9%) і склаў у эквіваленце 5,9 млрд. даляраў.

Как вам новость?
Головоломки