Беларусь настойвае на аплаце транзіту газу па павышанай стаўцы

25.06.2010 08:49
Архив Редакция

Генеральны дырэктар "Белтрансгазу" Уладзімір Маёраў заявіў, што Беларусь працягне настойваць на аплаце "Газпромам" транзіту газу па стаўцы 1,88 даляра за прапампоўку тысячы кубаметраў на 100 кіламетраў. Пры гэтым сам газавы канфлікт з Расіяй прадстаўнік беларускага боку назваў штучным.

Па словах Уладзіміра Маёрава, «Газпром» сапраўды выплаціў Беларусі доўг за транзіт у памеры 228 млн. даляраў, аднак гэта адбылося зыходзячы са стаўкі 1,45 даляра, «якая дзейнічала ў 2008 годзе», перадае БелаПАН.

У той жа час, адзначыў кіраўнік «Белтрансгазу», да кастрычніка 2009 года ўжо дзейнічала стаўка 1,74 даляра, а цяпер яе памер складае ўжо 1,88 даляра, «таму што гэта адзначана ў пратаколе бакоў».

«Сам факт таго, што сума ў 228 млн. даляраў за транзіт газу перавышае аплачаную ўчора Беларуссю суму ў 187 млн. даляраў, паказвае на штучнае супрацьстаянне і на тое, што ў беларускага боку было больш правоў патрабаваць гэтую аплату», — падкрэсліў Уладзімір Маёраў , паведамляе БелТА.

Па словах кіраўніка «Белтрансгаза», першапачаткова «Газпром» «наогул адмаўляў гэты доўг альбо заяўлялася, што беларускі бок не дае неабходныя дакументы для атрымання грошай на транзіт, аднак ніякіх дадатковых дзеянняў, акрамя патрабаванні выплаціць доўг, Беларусь не прадпрымала.

Перамовы паміж Беларуссю і Расіяй па стаўках транзіту працягнуцца

Гендырэктар беларускага газатранспартнага прадпрыемства таксама паведаміў, што перамовы па пытанні транзітнай стаўкі з Расіяй працягнуцца і выказаў надзею на тое, што «Газпром» у выніку выплаціць рэшту доўгу ў 32 млн. даляраў, якія холдынг, на думку беларускага боку, застаўся павінен Мінску.

Як растлумачыў Уладзімір Маёраў, «Газпром» заплаціў доўг за транзіт газу па стаўцы 1,45 даляра. Беларусь жа патрабуе, каб транзітная стаўка вылічалася з разліку 1,88 даляра. Да кастрычніка 2009 года «Газпром» аплочваў транзіт па стаўцы 1,74 даляра. Праз гэтага назапасілася дадатковая сума за транзіт, якую Расія пакуль не прызнае. Беларусь запатрабавала ад «Газпрома» вярнуць доўг у аб’ёме 260 млн. даляраў, аднак Расія заплаціла толькі 228 млн. даляраў.

Как вам новость?
Головоломки