Беларусь не будзе ўдзельнічаць у першым паседжанні Еўранэста

01.07.2010 12:01
Архив Редакция

Беларусь не будуць удзельнічаць у першым паседжанні парламенцкага вымярэння праграмы "Усходняга партнёрства" (Еўранэст). "Надоечы завяршылася пасяджэнне Бюро ПА "Усходняга партнёрства", у якім бралі ўдзел прадстаўнікі пяці краінаў уключаных у праграму: усіх, акрамя Беларусі", - сказаў сябра кіроўнай Рэспубліканскай партыі Арменіі, прадстаўнік армянскай дэлегацыі ў Еўранэсце Артак Закаран.

Армянскі дэпутат адзначыў, што асноўным пытаннем павесткі паседжання Бюро было пытанне пошуку шляхоў і мадэляў ўдзелу Беларусі ў Еўранэсце. «Мы ўсе спрабавалі падтрымаць ўдзел Мінску на роўных правах, так як гэта зыходзіць з палажэнняў Пражскай дэкларацыі, дзе адзначаецца, што Беларусь з’яўляецца паўнапраўным удзельнікам «Усходняга партнёрства», — цытуе Артака Закарана ІА «REGNUM-Беларусь».

«Незалежна ад таго, ці прызнаюць еўрапейскія структуры парламенцкія выбары ў гэтай краіне ці не, Мінск павінен удзельнічаць у Еўранэсце, тым больш што пытанні дэмакратыі, правоў чалавека можна абмяркоўваць менавіта ў гэтым фармаце, і гэта будзе вельмі эфектыўным», — лічыць прадстаўнік Арменіі у Еўранэсце.

Аднак, па словах армянскага дэпутата, Еўропа цвёрда стаіць на сваім і прапануе фармат удзелу Беларусі па формуле 5+5: пяць прадстаўнікоў парламенту і пяць — непарламентскай апазіцыі.

Пры гэтым Артак Закаран падкрэсліў, што такі фармат непрымальны як для Беларусі, так і для Арменіі. «Лагічна не абгрунтавана, чаму менавіта так, а не 6+4 або 10+0, — заявіў ён. — І наколькі мэтазгодна, каб у Асамблеі, якая складаецца з парламентарыяў, прысутнічалі асобы, якія не з’яўляюцца дэпутатамі. Як яны могуць браць на сябе адказнасць або абавязацельствы за прынятыя дакументы, калі яны не абраныя сваім народам».