Беларусь не будзе закупляць харчовае збожжа

27.08.2010 10:30
Архив Редакция

Беларусь поўнасцю забяспечыць сябе ўласным харчовым збожжам і ў сувязі з гэтым не будзе купляць яго за мяжой. Пра гэта паведаміў 26 жніўня ў перадачы "Актуальнае інтэрв'ю" беларускага тэлебачання намеснік старшыні прэзідыуму НАН Беларусі доктар эканамічных навук, прафесар Уладзімір Гусакоў.

«У нас ёсць свае айчынныя ўстойлівыя гатункі, якія прыдатныя як для выпечкі хлеба, так і для вытворчасці макаронаў», — заявіў спецыяліст.

Па яго словах, працэс імпартазамяшчэння забяспечылі створаныя беларускім вучонымі новыя гатункі пшаніцы, якія не саступаюць замежным аналагам па сваіх спажывецкіх уласцівасцях.

Як заявіў Уладзімір Гусакоў, раней Беларусь для выпечкі хлеба закупляла цвёрдыя гатункі харчовай пшаніцы. Аднак у апошнія тры гады краіна цалкам забяспечвала свае патрэбы ў харчовай пшаніцы і купляла толькі нязначны аб’ём збожжа ў якасці паляпшальніка хлебапякарных уласцівасцяў мукі.

У той жа час, Беларусь прадавала на знешнім рынку прыкладна такія ж аб’ёмы ўласнага збожжа, чым забяспечвала своеасаблівы ўзаемазалік экспарту-імпарту. Аб’ём жа вытворчасці жыта ў краіне заўсёды быў дастаткова высокім, адзначыў прафесар.

Как вам новость?
Головоломки