Беларусь не ўвайшла ў глабальны рэйтынг канкурэнтаздольнасці краін

09.09.2010 16:30
Архив Редакция

Сусветны эканамічны форум (СЭФ) апублікаваў вынікі штогадовага Глабальнага рэйтынгу канкурэнтаздольнасці краін. Эксперты выставілі ацэнкі на аснове апытання 13,5 тыс. прадстаўнікоў бізнэсу і агульнадаступных макраэканамічных дадзеных. Беларусі у рэйтынгу не аказалася.

Спецыялісты СЭФ аналізавалі інфраструктуру, эфектыўнасць рынкаў тавараў і працы, якасць адукацыі і аховы здароўя, макраэканамічную сітуацыю ў краіне, інавацыі, развіццё фінансавага рынку і іншыя паказчыкі, перадае Lenta.ru.

Першае месца ў рэйтынгу заняла Швейцарыя, якая лідзіравала і па выніках 2009 года. У дзясятку таксама ўвайшлі Нямеччына, Японія, Фінляндыя, Нідэрланды, Данія і Канада.

ЗША страцілі месца ў тройцы лідараў сярод найбольш канкурэнтаздольных краін свету. Амерыканцы за апошні год прапусцілі наперад Швецыю і Сінгапур.

Сярод краінаў былога СССР Расія заняла 63-ю пазіцыю, прапусціўшы наперад Эстонію (33-е месца ў агульным спісе), Літву (47-е) і Азербайджан (57-е). Латвія заняла 70-е месца, Казахстан — 72-е, Украіна — 89-е, Грузія — 93-е, а Малдова — 94-е.

Найменш канкурэнтаздольнай эканомікай свету ў рэйтынгу названая эканоміка Чада. Толькі крыху яе апярэдзілі Ангола і Бурундзі.

Как вам новость?