Беларусь не выканала "газавы" ультыматум Расіі

21.06.2010 09:23
Архив Редакция

Кіраўнік "Газпрома" Аляксей Мілер у інтэрв'ю аднаму з расійскіх тэлеканалаў расказаў, што Беларусь прапанавала газаваму манапалісту пагасіць наяўную запазычанасць не грашыма, а таварамі. Аднак такі варыянт развіцця падзей расійскі бок не задаволіў.

Аляксей Мілер адзначыў, што беларускім бокам на адрас «Газпрома» накіраваныя «прапановы па пагашэнні запазычанасці за пастаўкі расійскага газу матэрыяламі і абсталяваннем», што азначае прызнанне наяўнасці доўгу, перадае БелаПАН.

Па сцвярджэнні «Газпрома», Беларусь з пачатку гэтага года плоціць Расіі за газ па ўсталяванай ёю ў аднабаковым парадку цане, а не згодна з умовамі кантракту. Як паведаміў Аляксей Мілер, Мінск павінен расійскаму боку каля 200 млн. даляраў. Пры гэтым у беларускай сталіцы заяўляюць, што «Газпром» павінен выплаціць Беларусі за транзіт газу такую ж суму.

«Газпром» паабяцаў скараціць пастаўку газу ў Беларусь 21 чэрвеня ў 09:00.

Сёння, 21 чэрвеня, у Маскве пройдзе чарговы раўнд перамоваў. Напярэдадні ў расійскую сталіцу адправілася дэлегацыя з Мінску на чале з намеснікам міністра эканомікі Андрэем Філонавым.

Як стала вядома, раўнд перамоваў паміж «Газпромам» і міністэрствам энергетыкі Беларусі, які адбыўся ў мінулую суботу, 19 чэрвеня, завяршыўся безвынікова.

Как вам новость?
Головоломки