Беларусь неўзабаве ўвойдзе ў Еўразійскі банк развіцця

02.06.2010 09:27
Архив Редакция

Еўразійскі банк развіцця разлічвае адкрыць сваё прадстаўніцтва ў Беларусі ў найбліжэйшы час. Пра гэта паведаміў старшыня праўлення ЕАБР Ігар Фінагенаў. Па яго словах, цяпер Беларусь завяршае ўнутрыдзяржаўныя працэдуры для далучэння да банку, куды ўжо ўваходзяць Расія, Казахстана, Арменія і Таджыкістан.

Як адзначыў Ігар Фінагенаў, статутам банка, які будзе выдаваць крэдыты дзяржавам-членам Еўразійскай эканамічнай супольнасці, сума ўкладу кожнай краіны не абмежаваная, перадае «Расійская газета».

«Але мы зыходзім з таго, што ён павінен адлюстроўваць аб’ём эканомікі і быць прыстойным для такой краіны, як Беларусь. Спадзяемся, ўзнос будзе складаць дзесяткі мільёнаў даляраў», — сказаў старшыня праўлення ЕАБР.

Кіраўнік Еўразійскага банка развіцця таксама закрануў тэму Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС. Мяркуецца, што выдача крэдытаў з яго пачнецца ў пачатку другой паловы гэтага года, аднак пакуль афіцыйных заявак на атрыманне сродкаў з Антыкрызіснага фонду не паступала, існуюць толькі нефармальныя звароты ад Таджыкістана, Арменіі і Кыргызстана, распавёў Ігар Фінагенаў.

«Гэта неабавязкова будуць стабілізацыйныя крэдыты. У гэтым годзе прынята рашэнне аб тым, што з Антыкрызіснага фонду краіны змогуць атрымліваць і пазыкі інвестыцыйнага характару пад рэалізацыю канкрэтных праектаў», — паведаміў старшыня праўлення ЕАБР.

Как вам новость?