Беларусь пачала адпраўляць гуманітарную дапамогу ў Венесуэлу

13.12.2010 10:45
Архив Редакция

Самалёт Іл-76 авіякампаніі «Трансавіяэкспарт» з гуманітарным грузам на борце 12 снежня вылецеў з Мінску ў сталіцу Венесуэлы Каракас. Аб гэтым заявіў прэс-сакратар міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі Віталь Навіцкі. Палёт зойме больш за 16 гадзін, уключаючы вымушаныя пасадкі для папаўнення палівам.

Неабходныя сродкі для гуманітарнай дапамогі пастанавіў вылучыць Савет міністраў Беларусі. Іх ўзялі ў тым ліку з дзяржаўнага матэрыяльнага рэзерву, якім распараджаецца МНС. Груз складаецца з намётаў, коўдраў, кансерваў, сродкаў гігіены, дзіцячага харчавання, сухога малака, раскладных ложкаў, гумовых ботаў і іншых рэчаў першай неабходнасці. Іх вытворцамі з’яўляюцца такія беларускія канцэрны, як «Белдзяржхарчпрам» і «Беллегпрам». Агульны кошт адпраўленага грузу ацэньваецца больш чым у 650 млн. рублёў (213 тыс. даляраў), паведамляе БелТА.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, у канцы лістапада — пачатку снежня Венесуэла пацярпела ад моцных праліўных дажджоў. Загінулі не менш за 34 чалавекі, яшчэ 70 тыс. венесуэльцаў страціла жыллё.

У сувязі з гэтым Беларусь плануе аказаць Венесуэле гуманітарную дапамогу ў два этапы, што можа заняць да паўтара года. Першы этап уключае ў сябе аператыўную дастаўку прадметаў першай неабходнасці, на другім этапе арганізуюць пастаўкі беларускай тэхнікі для аднаўлення жылля і інфраструктуры.

Пастанова Саўміна аб аказанні Венесуэле дапамогі прынята па даручэнні прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Как вам новость?
Головоломки