Беларусь пачала антыдэмпінгавае расследаванне па ўкраінскім піве

08.04.2010 17:56
Архив Редакция

Міністэрства замежных спраў восьмага красавіка пачало расследаванне антыдэмпінгавай справы ў дачыненні да імпарту ў Беларусь украінскага піва. Рашэнне пра правядзенне расследавання міністэрства прыняло па заяве канцэрна «Белдзяржхарчпрам», пададзенай ад імя беларускай броварнай галіны, гаворыцца ў паведамленні ведамства.

«Па дадзеных міністэрства, у 2007 годзе Ўкраіна паставіла ў Беларусь 1,75 млн. дал піва на суму 7,3 млн. даляраў. У 2008 — 4,23 млн. дал на суму 17,76 млн. даляраў, а летась — 4,27 млн. дал піва на суму 16,59 млн. даляраў. Доля украінскага піва ў агуьным аб’ёме імпарту ўзрасла за мінулы год да 32,6% з 18,7% у 2007 годзе», — адзначаецца ў паведамленні МЗС, перадае ПРАЙМ-ТАСС.

Як паведамляецца, раздробны сярэдні кошт на піва марак «Оболонь», «Славутич», «Львіське» на ўнутраным рынку Ўкраіны ў кастрычніку мінулага года склала 0,875 даляраў за адзін літр. «Разліковы сярэдні звычайны кошт украінскага піва ў кастрычніку 2009 года склаў 0,42 даляра за літр на ўмовах EХW — завод вытворца (без ПДВ і акцызаў)», — гаворыцца ў апавяшчэнні МЗС Беларусі.

Міністэрства таксама падкрэслівае, што «сярэдні экспартны кошт на піва пры яго пастаўках з Украіны ў Беларусь на ўмовах DAF — мяжа Рэспублікі Беларусь/Украіны ў кастрычніку 2009 года склала 0,381 даляраў за літр, тады як сярэдняўзважаны кошт піва, імпартуемага ў Беларусь з іншых дзяржаў летась складала — 0,58 даляраў  за літр».

У паведамленні адзначаецца, што паводле дадзеных канцэрна «Белдзяржхарчпрам», у 2009 годзе дэмпінгавая маржа па саладовым піве склала 11,5%. «Беларуская броварная галіна атрымала шкоду ў выглядзе зніжэння аб’ёму рэалізацыі беларускага саладовага піва на 9,8% летась у адносінах да 2007 году. Зніжэнні долі піва саладовай айчыннай вытворчасці на ўнутраным рынку з 32,4% да 28,9%», — адзначае заяўнік.

Таксама беларускія бровары атрымалі шкоду ў выглядзе росту таварных запасаў на 17%, перавышэння росту сабекошту над ростам адпускных коштаў піва беларускай вытворчасці, што сведчыць пра стрымліванне прадпрыемствам-заяўніком адпускных коштаў на піва і зніжэння рэнтабельнасці продажаў на 7,6%, гаворыцца ў паведамленні.

Разам з гэтым, у сваім паведамленні МЗС Беларусі падкрэслівае, што імпарт піва з іншых дзяржаў «практычна не аказвае негатыўнага ўплыву на фінансава-эканамічнае становішчаў арганізацый броварнай галіны».

Как вам новость?
Головоломки