Беларусь пачне дастаўляць нафту праз Эстонію ўжо ў ліпені

12.07.2010 16:37
Архив Редакция

Пяты танкер з венесуэльскай нафтай гатунку «Санта-Барбара» для Беларусі прыбудзе ў Эстонію, адкуль у другой палове ліпеня па чыгунцы транзітам будзе дастаўлены ў Беларусь. Пра гэта распавялі ў прэс-службе Беларускай чыгункі.

«Па інфармацыі ЗАТ «Беларуская нафтавая кампанія» і эстонскага порта Мууга, чарговая партыя венесуэльскай нафты ў аб’ёме 80 тыс. тон будзе пастаўлена ў Беларусь транзітам праз Эстонію ў трэцяй дэкадзе ліпеня», — расказалі ў БЧ, перадае БелТА.

Пасля таго як нафта з Венесуэлы будзе пастаўлена ў эстонскі порт, яе трэба зліць у ёмістасці і растаможыць. Пасля гэтага пачнецца яе пагрузка на чыгуначны транспарт. БЧ плануе задзейнічаць для гэтага 22-23 чыгуначныя саставы.

Перавозка вуглевадароднай сыравіны па
чыгунцы ў Беларусь з Эстоніі зойме менш часу, чым з Украіны.
З Эстоніі нафту даставяць на ААТ «Нафтан», на якім яна будзе перапрацаваная. «Калі паміж Адэсай і Мазыром адлегласць каля 1051 кіламетры, то паміж портам Мууга і Наваполацкам — 850 кіламетраў», — дадалі ў БЧ.

Акрамя таго, у БЧ не змаглі адказаць, ці будзе венесуэльская нафта і ў далейшым пастаўляцца ў Беларусь праз эстонскі порт. «Гэтае пытанне яшчэ будзе прапрацоўваецца. Што тычыцца тарыфу на перавозку нафты з Эстоніі, то гэтае пытанне ў цяперашні час таксама знаходзіцца на стадыі абмеркавання», — адзначылі ў БЧ.

Как вам новость?