Беларусь пачне прамысловую здабычу нафты ў Іране ў кастрычніку

15.06.2010 14:53
Архив Редакция

Пасол Ірана ў Мінску Сеед Абдала Хасэйні паведаміў 15 чэрвеня, што Беларусь пачне прамысловую здабычу нафты на іранскім радовішчы Джафэір ў кастрычніку гэтага года. Па дадзеных дыпламата, да гэтай падзеі плануецца прымеркаваць візіт у Іран прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, які хоча паўдзельнічаць ва ўрачыстай цырымоніі пачатку рэалізацыі праекта.

Пры гэтым іранскі амбасадар адмовіўся адказваць на пытанне, ці звязана адкрыццё прамысловай здабычы Беларуссю іранскай нафты з «нафтавым» канфліктам Мінску і Масквы. Што тычыцца магчымасці паставак іранскай нафты ў Беларусь, то дыпламат запэўніў, што «любую дапамогу, пра якую папросіць Беларусь, мы гатовыя аказаць», перадае БелаПАН

Геалагічныя запасы радовішча Джафэір працягласцю ў 22 кіламетры ў даўжыню і 10 кіламетраў у шырыню ацэньваюцца ў 2,1 млрд. барэляў. Яно размешчана ў 30 кіламетрах на ўсход ад нафтавага радовішча Азадэган і ў 70 кіламетрах на паўднёвы-захад ад Ахваза, паведамляе БелТА.

Сэрвісны кантракт на распрацоўку нафтавага радовішча Джафэір вытворчае аб’яднанне «Беларуснафта» падпісала ў Тэгеране ў верасні 2007 года. Тады ж было створана і сумеснае прадпрыемства «Белпарс Петролеум Компані Лімітэд».

Как вам новость?
Головоломки