Беларусь паднялася на 5 пазіцыяў у рэйтынгу ФІФА

14.07.2010 12:35
Архив Редакция

Міжнародная федэрацыя футбольных асацыяцыяў апублікавала 14 ліпеня абноўлены рэйтынг футбольных зборных. Беларуская каманда ўзнялася ў спісе на 5 пазіцыяў і займае цяпер 77-е месца. Значныя змены адбыліся пасля чэмпіянату свету ў ПАР у першай дзясятцы рэйтынгу.

На першае месца выйшлі чэмпіёны свету іспанцы, якія раней займалі другую пазіцыю ў рэйтынгу ФІФА. Услед за «Чырвонай фурыяй» размясціліся віцэ-чэмпіёны галандцы, падняліся на два радкі. На трэцяе месца з першага перамясцілася зборная Бразіліі, якая выступіла на цяперашнім мундыяля няўдала па сваіх мерках.

Уражлівы рывок здзейснілі ўругвайцы, якія занялі на ЧС-2010 чацвертае месца, што дазволіла ім уварвацца ў шасцёрку найлепшых ажно з 16-га радка. Перад імі размясціліся бронзавыя прызёры мундыяля немцы (чацвертая пазіцыя) і аргентынцы, падняліся на два радкі да пятага месца.

Как вам новость?
Головоломки