Беларусь падпісала дэкларацыю аб супрацоўніцтве з Венесуэлай і Сірыяй

08.11.2010 15:49
Архив Редакция

Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік 6 — 7 лістапада 2010 года здзейсніў працощную паездку ў Сірыю. У ходзе трохбаковай сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў Беларусі, Венесуэлы і Сірыі бакі падпісалі сумесную дэкларацыю аб супрацоўніцтве, паведамілі ў МЗС Беларусі.

Падпісаны дакумент прадугледжвае распрацоўку сумесных праектаў у сферы прамысловасці, энергетыкі, нафтахіміі, транспарту і сельскай гаспадаркі.

У перамовах па пытаннях пашырэння трохбаковага палітычнага і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва таксама прынялі ўдзел міністр замежных спраў Сірыі Валід аль-Муалем і міністр замежных спраў Венесуэлы Нікалас Мадура. Акрамя таго, прайшлі кансультацыі на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў трох краін.

Разам з тым, 7 — 8 лістапада ў Мінску з працоўным візітам знаходзіцца дэлегацыя з Венесуэлы на чале з міністрам замежных спраў Нікаласам Мадурам. У панядзелак, 8 лістапада, з членамі дэлегацыі сустрэўся першы намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка. У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі пытанні рэалізацыі сумесных гандлёва-эканамічных праектаў.

Как вам новость?