Беларусь падрыхтуе прапановы па тэрмінале звадкаванага газу да лістапада

15.07.2010 09:30
Архив Редакция

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі зацвердзіў склад беларускай часткі двухбаковай беларуска-літоўскай працоўнай групы, якая будзе займацца падрыхтоўкай будаўніцтва ў Літве тэрміналу звадкаванага прыроднага газу. Свае прапановы па праекце працоўная група павінна прадставіць да першага лістапада 2010 года.

Паводле распараджэння прэм’ер-міністра ад 13 ліпеня 2010 №90р, узначаліць беларускую частку працоўнай групы, куды ўвойдуць прадстаўнікі мінэканомікі, мінюста, мінтранса, Дзяржкаммаёмасці, «Белтрансгаза», «Беларускай нафтавай кампаніі», першы віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка, а яго намеснікамі стануць намеснік міністра энергетыкі Эдуард Таўпянец і намеснік старшыні канцэрну «Белнафтахім» Уладзімір Волкаў.

Тэрмінал звадкаванага газу, які Беларусь плануе пабудаваць у Літве, неабходны для паставак звадкаванага прыроднага газу ў Беларусь. Акрамя таго, Беларусь плануе наладзіць пастаўкі праз Літву нафты, якая ў літоўскія тэрміналы будзе дастаўляцца па моры.