Беларусь падвышае пошліну на калійныя ўгнаенні ў 1,5 разы

06.05.2011 14:39
Архив Редакция

Беларусь з 1 чэрвеня гэтага года павялічыць стаўку вывазной мытнай пошліны на калійныя ўгнаенні, якія вывозяцца з тэрыторыі рэспублікі за межы мытнай тэрыторыі дзяржаў-членаў Еўразійскай эканамічнай супольнасці, у 1,5 разы да 75 еўра за тону. Гэта прадугледжана ўказам № 179 ад 4 траўня 2011 года.

Рашэнне прынята для паступлення дадатковых сродкаў у рэспубліканскі бюджэт. У цяперашні час экспартная пошліна на калійныя ўгнаенні складае 50 еўра за тону, перадае БелТА.

Акрамя таго, дакументам таксама ўносяцца змены ва ўказ ад 26 кастрычніка 2009 года № 525 «Аб устанаўленні стаўкі вывазной мытнай пошліны на калійныя ўгнаенні».

У першы раз Беларусь увяла экспартную пошліну на калійныя ўгнаенні ў 2008 годзе, калі кошт на спотавых рынках хлоркалію перавышаў тысячу даляраў за тону.

Как вам новость?
Головоломки