Беларусь падвоіла экспарт піва ў 2010 годзе

30.07.2010 16:49
Архив Редакция

У студзені-чэрвені 2010 года піўныя бровары Беларусі паставілі за мяжу 1 840,3 тыс. далаў піва, павялічыўшы тым самым экспарт сваёй прадукцыі ў 2,03 раза ў параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года. Аднак гадавое заданне ў памеры 6 млн. далаў, устаноўленае згодна з праграмай развіцця піваварнай галіны на 2006-2010 гады, выканана толькі на 30,7%, паведамілі ў Белдзяржхарчпраме.

За першае паўгоддзе ААТ «Крыніца» павялічыла экспарт на 66,2% да 1 187 тыс. далаў, ААТ «Лідскае піва» — у 2,3 раза да 244,5 тыс. далаў, ААТ «Берасцейскае піва» — у 5,4 раза да 160 тыс. далаў, СЗАТ «ПК «Сябар»- у 17,2 раза да 154,9 тыс. далаў, перадае БелаПАН.

Таксама вырас экспарт ААТ «Піўзавод «Аліварыя» (у 29,1 раза да 39,1 тыс. далаў) і СТАА «Дзвінскі бровар» (у 2,4 раза да 27,4 тыс. далаў). На 24,4% да 27,5 тыс. далаў упаў экспарт СААТ «Рэчыцапіва».

За той жа перыяд, па дадзеных Белдзяржхарчпрама, на ўнутраным рынку Беларусі прадалі 15 116,9 тыс. далаў піва, г.зн. на 1,7% больш, чым за студзень-чэрвень 2009 года. Такім чынам, піваварні выканалі заданне першага паўгоддзя (21,9 млн. далаў) на 70,1%.