Беларусь пагражае скараціць транзіт газу ў Еўропу

22.06.2010 10:18
Архив Редакция

Міністэрства энергетыкі Беларусі накіравала ліст дырэктару па агульнай палітыцы генеральнага дырэктарата Еўракамісіі па энергетыцы і транспарце Ганне Хутман, у якім паведамляе, што "неканструктыўная пазіцыя "Газпрома" і далейшае скарачэнне расійскім бокам паставак газу ў Беларусь можа прывесці да тэхнічнага памяншэння транзіту газу ў Еўропу".

У дадзеным лісце гаворыцца, што 21 чэрвеня Расія, выканаўшы сваё абяцанне, скараціла на 15% пастаўкі прыроднага газу для ўнутранага спажывання Беларусі. У сувязі з тым, што ў краіне ёсць вялікая колькасць прамысловых прадпрыемстваў з няспынным тэхналагічным цыклам, рэзкае скарачэнне газу можа прывесці да сур’ёзных наступстваў, перадае БелТА.

Беларускі бок таксама адзначае, што калі Расія знізіць аб’ёмы пастаўкі газу больш, чым на 15%, гэта можа выклікаць тэхнічнае скарачэння транзіту газу ў Еўропу, аднак, Беларусь робіць усё неабходнае, каб не дапусціць змяншэння транзітных паставак газу ў Еўропу, заяўляе мінэнерга.

Беларусь праінфармавала адпаведныя структуры Еўракамісіі аб тым, што патрабаванне «Газпрома» неадкладна пагасіць запазычанасць не мае дастатковай абгрунтаванасці з пункту гледжання існага кантракту.

Адзначаецца таксама і тое, што пазыка «Газпрому» за паслугі па транзіце газу перавышае суму, якую патрабуе да пагашэння расійскі бок. «Тым не менш «Газпром» адмаўляецца весці канструктыўныя перамовы і кансультацыі», — гаворыцца ў лісце.

Беларусь абмяжоўвае спажыванне газу прадпрыемствамі

У сувязі з абмежаваннем паставак паліва з Расіі Беларусь прыняла рашэнне абмежаваць спажыванне газу для шэрагу прамысловых прадпрыемстваў. Намеснік міністра энергетыкі Беларусі Эдуард Таўпянец таксама заявіў аб непраўдзівасці інфармацыі пра адсутнасць актаў прыёмкі транзітнага газу, паведамляюць «Вести».

Ён прадэманстраваў журналістам дакументы па кожным месяцы са зваротам аб накіраванні актаў на адрас «Газпрома» па аб’ёмах аказаных паслуг за транзіт. Прадстаўнік міністэрства энергетыкі заявіў, што з беларускага боку дадзеныя акты былі падпісаны намеснікам гендырэктара «Белтрансгазу» Дзмітрыем Аннюком, прадстаўніком «Газпрома» ў Беларусі, але на іх адсутнічае трэці неабходны подпіс — прадстаўніка «Газпрома» у Маскве.

Как вам новость?
Головоломки