Беларусь пакуль не будзе падаваць у суд на Латвію

03.12.2010 13:56
Архив Редакция

Беларусь шукае кампраміс у перамовах з Латвіяй з нагоды канфлікту, які ўзнік у сувязі з адпампоўкай латвійска-расійскай кампаніяй "LatRosTrans" нафты з нафтаправода "Полацк-Вентспілс". "Звароту ў суд пакуль не было, іскавая заява таксама пакуль не рыхтуецца", — паведаміў 3 снежня прадстаўнік міністэрства юстыцыі Беларусі.

Па словах прадстаўніка мінюста, у цяперашні час бакі (урад Беларусі, «Белнафтахім» і адпаведныя структуры Латвіі) шляхам «перамоваў і дыпламатыі» шукаюць кампраміс. Перамовы праходзяць завочна, у пісьмовым выглядзе, перадае ІА «REGNUM-Belarus».

Раней, 1 снежня беларускі МЗС накіраваў афіцыйную ноту Латвіі, у якой выказваў занепакоенасць дзеяннямі АТ «LatRosTrans». У той жа час улады Латвіі лічаць, што дадзеная праблема з’яўляецца спрэчкай гаспадарчых суб’ектаў («Белнафтахім» і «LatRosTrans»), а не дзяржаў.

Как вам новость?