Беларусь пакуль не далучыцца да Канвенцыі ААН па касетных бомбах

02.08.2010 10:23
Архив Редакция

У цяперашні час Беларусь не можа далучыцца да Канвенцыі ААН па касетных боепрыпасах. Пра гэта заявіў прадстаўнік міжнароднай кампаніі за забарону касетных боепрыпасаў, дырэктар ГА "Цэнтр СКАФ", член Грамадска-кансультацыйнага савета пры Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Юры Загуменнаў.

1 жніўня ўступіла ў сілу Канвенцыя ААН па касетных боепрыпасах. Яна была падпісаная ў Дубліне 30 траўня 2008 года і адкрыта для далучэння ў Осла ў снежні 2008 года. На сённяшні дзень 107 краінаў далучыліся да канвенцыі, 37 з іх ужо ратыфікавалі яе, перадае БелаПАН.

Згодна з гэтай канвенцыі, кожная краіна-удзельніца абавязуецца ніколі і ні пры якіх абставінах не ўжываць касетныя боепрыпасы, а таксама не распрацоўваць, не вырабляць, не набываць іншым чынам, не назапашваць, не захоўваць і не перадаваць нікому, проста ці апасродкавана, касетныя боепрыпасы.

Як распавёў Юры Загуменнаў, Беларусь падзяляе гуманітарныя мэты дадзенай канвенцыі, аднак пакуль не можа прыняць яе абавязацельствы, улічваючы жорсткія рамкі дакументу, у прыватнасці па тэрмінах знішчэння касетных боепрыпасаў.

Па-першае, сказаў Юры Загуменнаў, гэта абумоўлена меркаваннямі нацыянальнай бяспекі. Па-другое, растлумачыў спецыяліст, у краіны цяпер ёсць больш прыярытэтная задача, а менавіта, знішчэнне ў рамках Отаўскай канвенцыі арсеналу супрацьпяхотных мінаў тыпу ПФМ-1, які ў цяперашні час налічвае 3,5 млн. адзінак.

Па словах Юрыя Загуменнава, з гэтай задачай не ўдаецца справіцца з 2004 года. Еўракамісія правяла ўжо два тэндэры, але так і не змагла вызначыцца з выканаўцам працаў, на якія гатовая вылучыць чатыры мільёны еўра. Па ўмовах дамовы, утылізацыю беларускіх запасаў ПФМ-1 павінны былі завяршыць у 2008 годзе.

Как вам новость?
Фото и видео

«Что-то не то в лесах» — На границе Беларуси и Польши заметили лису, «как из сказки», но пользователи TikTok встревожились

«Поймал «крокодила» — На Гродненщине рыбак выловил щуку весом более 12 кг

В украинском Днепре ракета попала в жилую пятиэтажку. Есть погибшие

МВД показало кадры контртеррористических учений в Минске по сценарию теракта в Crocus City Hall

«Хозяин хотел 1,5 миллиона долларов» — Белорус показал «непокорённый» домик в Минске

«Инженерная мысль на высоте» — В TikTok показали старинный деревенский ключ. Как им пользоваться?

«Они там круглые сутки плавают?» — Часы из синхронисток в израильском аэропорту покорили соцсети

«Чем пичкают?» — Парень спросил в TikTok, что не так с купленной курицей. Но белорусов удивила не она

В США побили мировой рекорд по танцам на пуантах — одновременно станцевали 353 балерины

«Яша, тебя ничего не смущает?» — Брестчанин показал в ТикТоке «позор всех аистов». Но белорусы не согласились

В Индонезии впервые за 22 года проснулся вулкан Руанг – сотни людей эвакуировали

В ГАИ показали, как в Витебске легковушка сбила на переходе 9-летнего мальчика

«Белорусская Голландия» — В TikTok показали поле из тюльпанов на Брестчине. Пользователи не поверили

«Звучит как болезнь» — В TikTok посоветовали белорусам есть этот редкий гриб. А может, не стоит?

Головоломки