Беларусь папярэдзіла інвестараў пра рызыку з-за Расіі

15.07.2010 09:16
Архив Редакция

Беларуская дэлегацыя праводзіць у Еўропе серыю сустрэчаў з патэнцыяльнымі інвестарамі, якія прымуць удзел у яе дэбютным выпуску еўрааблігацыяў. Як адзначаецца ў папярэднім праспекце еўрабондаў Беларусі, чакаецца, што пагаршэнне стасункаў з Расіяй акажа негатыўны ўплыў на эканоміку Беларусі.

У прыватнасці, да гэтага могуць прывесці змены ўмоваў паставак энерганосьбітаў у Беларусь і пагаршэнне сітуацыі з расійскімі інвестыцыямі, гаворыцца ў дакуменце. «Інвеставанне ў рынкі, якія развіваюцца, падобныя да Беларусі, спалучана з высокай ступенню рызыкі, і інвестары павінны асабліва старанна падыходзіць да ацэнкі гэтай рызыкі», — падкрэсліваюць аўтары праспекту, перадае РБК.

Сярод іншых рызык, якія павінны ўлічваць патэнцыйныя інвестары, Беларусь вылучыла вузкую экспартную базу сваёй эканомікі, яе залежнасць ад імпарту, дэфіцыту бюджэту і плацежнага балансу, нізкія валютныя рэзервы, апору на знешняе фінансаванне і зменлівыя палітычнае, эканамічнае, сацыяльнае, прававое і нарматыўнае асяроддзе.

У склад беларускай дэлегацыі, якая праводзіць шэраг сустрэчаў з інвестарамі ў Лондане, Франкфурце-на-Майне, Мюнхене, Цюрыху і Жэневе, увайшлі міністр эканомікі Мікалай Снапкоў, міністр фінансаў Андрэй Харкавец і першы намеснік старшыні Нацбанка Юры Алымаў.

Мяркуецца, што да канца гэтага года Беларусь выпусціць еўрабондаў на суму мільярд даляраў, а ў 2011 годзе — яшчэ на адзін мільярд даляраў. Арганізатарамі выпуску Беларуссю еўрааблігацыяў выступаюць BNP Paribas, Deutsche Bank, Royal Bank of Scotland і Ашчадбанк Расіі.

Как вам новость?
Головоломки