Беларусь паслядоўна працягне пашыраць супрацоўніцтва з Венесуэлай

05.07.2010 14:38
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса з Днём абвяшчэння незалежнасці. Беларускі лідар выказаў упэўненасць, што Беларусь і Венесуэла сумеснымі намаганнямі будуць і далей плённа развіваць узаемадзеянне на карысць двух народаў. "Мы паслядоўна і мэтанакіравана пашыраем двухбаковыя адносіны ва ўсіх галінах", - сказаў прэзідэнт.

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка дадаў, што абедзве краіны рашуча адстойваюць свае нацыянальныя інтарэсы і каштоўнасці на міжнароднай арэне, перадае БелТА.

У сваім віншаванні кіраўнік беларускай дзяржавы таксама адзначыў, што Беларусь надае вялікае значэнне стратэгічнаму беларуска-венесуэльскаму супрацоўніцтву.