Беларусь патрабуе дадатковых перамоваў па дакументах МС

08.06.2010 15:24
Архив Редакция

Беларусь хоча правесці дадатковыя перамовы па пытанні далучэння да дакументаў Мытнага саюза, якія былі падпісаныя прэм'ер-міністрамі Расіі і Казахстана 28 траўня ў Пецярбургу. Пра гэта восьмага чэрвеня заявіў у Мінску віцэ-прэм'ер Беларусі Андрэй Кабякоў.

Гаворачы аб планах Беларусі па далучэнні да дакументаў Мытнага саюза намеснік прэм’ер-міністра сказаў, што краіна рыхтуе усе дакументы да ратыфікацыі, але будзе яшчэ весці перамовы, паведамляе РИА «Новости».

Што тычыцца таго, ці прытрымліваецца Беларусь сваіх жорсткіх пазіцыі ў Мытным саюзе, Андрэй Кабякоў заявіў, што «пазіцыі ўсіх бакоў павінны быць узважанымі».

Раней, як перадаваў Тэлеграф, прэс-сакратар прэм’ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага Аляксандр Цімашэнка паведаміў, што няўдзел беларускага прэм’ера ў заяўленай на 28 траўня ў Санкт-Пецярбургу сустрэчы кіраўнікоў урадаў Беларусі, Расіі і Казахстана звязаны з захаваннем шэрагу нявырашаных пытанняў у Мытным саюзе.

«Адмова ад удзелу прэм’ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага ў заяўленай на 28 траўня ў Санкт-Пецярбургу сустрэчы «тройкі» звязана з захаваннем некаторых нявырашаных спрэчных пытанняў у рамках Мытнага саюза, якія маюць прынцыповае значэнне для беларускага боку», — растлумачыў Аляксандр Цімашэнка.

Как вам новость?
Головоломки