Беларусь павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

04.05.2011 12:01
Архив Редакция

Беларускія ўлады вырашылі падняць стаўкі экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца з краіны за межы Мытнага саюза. Адпаведная пастанова Саўміна № 557, падпісаная 29 красавіка, пачала дзейнічаць 1 траўня. Цяпер пошліна на тону сырой нафты складзе 453,7 даляраў замест 423,7 даляраў.

Пошліна на нафту з утрыманнем серы (акрамя сырой нафты, якую здабываюць на Ванкорскім нафтагазакандэнсатным радовішчы), складае 211,7 даляра за тону, на светлыя нафтапрадукты (лёгкія дыстыляты, сярэднія дыстыляты, газойлі) — 304 даляры за тону, паведамілі ва ўрадзе.

Экспартная пошліна на цёмныя нафтапрадукты (вадкія палівы, алівы, адпрацаваныя нафтапрадукты) цяпер складзе 211,8 даляра, на прапан, бутаны, этылен, прапілен, бутылен і бутадыен, а таксама іншыя звадкаваныя газы — 130,2 даляра.

Пошліна на таварныя бензіны ўстаноўлена ў памеры 408,3 даляра, нафтавы вазелін, мінеральныя воскі і аналагічныя прадукты — у памеры 211,8 даляра. Акрамя таго, павысілася і стаўка вывазной мытнай пошліны на нафтавы кокс і бітум, а таксама іншыя адкіды ад перапрацоўкі нафты або нафтапрадуктаў, атрыманыя з бітумінозных пародаў (211,8 даляра за тону), бензолу, талуолу і ксілолаў (304 даляры).

Как вам новость?
Головоломки