Беларусь павысіла экспартныя пошліны на нафту

01.03.2011 10:20
Архив Редакция

Беларусь з 1 сакавіка павысіла стаўкі экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца з тэрыторыі краіны за межы мытнай тэрыторыі Мытнага саюза. Адпаведная пастанова Саўміна ад 24 лютага 2011 года № 235 уступіла ў сілу з 1 сакавіка ў адпаведнасці з пунктам 1 указа ад 31 снежня 2010 года № 716 "Аб стаўках вывазных мытных пошлін", паведамілі ва ўрадзе Беларусі.

Як раней перадаваў Тэлеграф, згодна з пастановай урада, стаўка вывазной мытнай пошліны на тону сырой нафты склала 365 даляраў, нафты з утрыманнем серы — 150,4 даляраў за тону.
 
Акрамя таго, на светлыя нафтапрадукты (лёгкія дыстыляты, сярэднія дыстыляты, газойлі) устаноўлена пошліна ў памеры 244,6 даляра за тону. Згодна з дакументам, пошліна на цёмныя нафтапрадукты (вадкія палівы, алівы, адпрацаваныя нафтапрадукты) склала 170,4 даляра.
 
На прапан, бутаны, этылен, прапілен, бутылен і бутадыен, а таксама іншыя звадкаваныя газы стаўка вывазной мытнай пошліны склала 150,2 даляра, на нафтавы вазелін, мінеральныя воскі і аналагічныя прадукты — 170,4 даляра.
 
Акрамя таго, стаўка вывазной мытнай пошліны на тону нафтавага коксу і бітуму, а таксама іншых рэштак ад перапрацоўкі нафты або нафтапрадуктаў, атрыманых з бітумінозных парод, складае 170,4 даляра, а бензолу, талуолу, ксілолу — 244,6 даляра.

Как вам новость?
Головоломки