Беларусь павысіла тарыф на транзіт нафтапрадуктаў

03.01.2011 09:03
Архив Редакция

З 1 студзеня 2011 года ў Беларусі з 1,6 даляра да 1,64 даляра павысіўся тарыф на транспарціроўку тоны нафтапрадуктаў на адлегласць 100 кіламетраў па тэрыторыі краіны. Павышэнне прадугледжана пастановай мінэканомікі № 157 ад 1 лістапада 2010 года "Аб тарыфе на паслугі па транспартоўцы нафтапрадуктаў па магістральных нафтапрадуктаправодах, размешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь".

Пастанова была прынята ў адпаведнасці з пагадненнем паміж урадамі Беларусі і Расіі аб узаемадзеянні пры эксплуатацыі магістральных нафтапрадуктаправодаў у Беларусі ад 8 чэрвеня 2004 года, перадае БелТА.

Разам з тым з 1 студзеня 2011 года Беларусь будзе атрымліваць расійскую нафту і нафтапрадукты без пошлінаў і абмежаванняў аб’ёмаў. Дадзенае рашэнне прадугледжана пагадненнем ад 9 снежня 2010 года аб парадку выплаты і залічэнні вывазных мытных пошлін (іншых пошлін, падаткаў і збораў, якія маюць эквівалентнае дзеянне) пры вывазе з тэрыторыі Беларусі за межы Мытнага саюза сырой нафты і асобных нафтапрадуктаў.

Пагадненне таксама прадугледжвае новыя ўмовы пастаўкі нафты і нафтапрадуктаў у Беларусь, рэгулюе пытанні спагнання і пералічэння ў бюджэт Расіі вывазных мытных пошлінаў пры вывазе з тэрыторыі Беларусі за межы Мытнага саюза сырой нафты і асобных нафтапрадуктаў.

Как вам новость?
Головоломки