Беларусь перадае Расіі базу электронных дадзеных аўтамабіляў

19.05.2011 16:26
Архив Редакция

Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі перадае Федэральнай мытнай службе Расіі базу электронных дадзеных аўтамабіляў, увезеных у Беларусь да 1 студзеня 2010 года. Пра гэта паведаміў 19 траўня старшыня ДМК Аляксандр Шпілеўскі на сустрэчы кіраўнікоў мытных службаў дзяржаў Мытнага саюза.

«ДМК дае звесткі пра аўто, увезеных на тэрыторыю Беларусі і выпушчаных у свабоднае абарачэнне ў дадзены перыяд, для спрашчэння працэдуры ўвозу аўтамабіляў у Расію. На сённяшні дзень перададзена база электронных дадзеных усіх машын, набытых у Беларусі ў 1998 годзе», — распавёў Аляксандр Шпілеўскі.

Такім чынам, Расія не будзе патрабаваць ад фізічных асобаў даведку аб статусе аўтамабіля пры ўвозе на сваю тэрыторыю. Не будзе чэргаў, адпадзе неабходнасць у афармленні дадатковых дакументаў, ды і любы жадаючы на сайце ДМК можа праверыць статус аўтамабіля, растлумачыў старшыня ДМК.

Кіраўнікі мытных службаў МС таксама паведамілі, што стаўкі мытных пошлін на ўвоз легкавых аўтамабіляў у Беларусь будуць набліжаны да дзеючых у Расіі. Як сказаў старшыня Федэральнай мытнай службы РФ Андрэй Бяльянінаў, «будуць яны павялічаны або паменшаны — вырашаць не нам, гэта рашэнне прыме кіраўніцтва дзвюх дзяржаў».

«Мы разумеем, наколькі важная гэтая тэма для Беларусі, аднак можам сказаць, што складанасцяў з самім увозам аўтамабіляў у Расію ў беларусаў не будзе. Мы максімальна спросцім гэтую працэдуру», — адзначыў Андрэй Бельянінаў.

Как вам новость?
Головоломки