Беларусь плануе атрымаць больш за мільярд даляраў да канца года

16.11.2010 08:47
Архив Редакция

Беларусь спадзяецца размясціць да канца 2010 года еўрааблігацыі на суму да мільярда даляраў і другі выпуск рублёвых аблігацыяў на восем мільярдаў расійскіх рублёў. "Калі будзе рынак, то, магчыма, выйдзем у гэтым годзе, альбо ў наступным", — сказаў першы намеснік міністра фінансаў Беларусі Уладзімір Амарын на прэс-канферэнцыі ў Маскве.

Беларусь, якая адчувае дэфіцыт знешняга фінансавання, прадугледзела ў 2010-2011 гадах выпуск суверэнных еўрабондаў на два мільярды даляраў, з якіх у жніўні размясціла пяцігадовыя паперы на адзін мільярд. На мінулым тыдні Беларусь правяла ў Азіі роўд-шоў выпуску еўрааблігацый ў далярах. Па словах Амарына, гэта было non-deal роўд-шоў і размяшчэнне выпуску па яго выніках не плануецца, перадае Корреспондент.net са спасылкай на Reuters.У панядзелак, 15 лістапада, Беларусь правяла прэзентацыю рублёвага выпуску аблігацый для інвестараў у Маскве. «Мы паставілі арыенцір (стаўкі купона ў 8,5-9%)… я адчуваю, калі ўсё будзе добра, арыенцір можа пачаць прыціскацца да ніжняй мяжы (дыяпазону)», — сказала намесніца старшыні Сбербанка Бэла Златкіс журналістам пасля прэзентацыі.Як адзін з арганізатараў выпуску, Сбербанк тэарэтычна можа купіць да 20% сямімільярднага выпуску аблігацый Беларусі, але, па словах Златкіс, наўрад ці гэта адбудзецца. «Нам проста не дастанецца 20%», — сказала яна.Як паведамлялася, Беларусь адкрыла кнігу заявак на размяшчэнне дэбютнага выпуску аблігацый аб’ёмам сем мільярдаў расійскіх рублёў. Гэта адбылося на наступны дзень пасля рэгістрацыі выпускаў расійскім рэгулятарам. Арыенцір стаўкі купона быў устаноўлены на ўзроўні ў 8,5-9%, паведамілі арганізатары.ФСФР зарэгістравала два выпускі аблігацый Беларусі на сем і восем мільярдаў расійскіх рублёў, дапусціўшы паперы да публічнага размяшчэння і абарачэння ў РФ. «Альфа-Банк», «Газпромбанк», Сбербанк Расіі — арганізатары выпуску.

Как вам новость?