Беларусь плануе атрымліваць па своп-схеме 5 млн. тон нафты на год

28.12.2010 12:16
Архив Редакция

Згодна з дамоўленасцямі паміж Азербайджанам, Беларуссю і Венесуэлай, беларускі бок будзе атрымліваць па своп-схеме пяць мільёнаў тон нафты на год. Пра гэта паведаміў кіраўнік Дзяржаўнай нафтавай кампаніі Азербайджана Роўнаг Абдулаеў.

У адпаведнасці з дамоўленасцямі, Венесуэла павінна пастаўляць па пяць мільёнаў тон нафты на год. Гэтыя аб’ёмы ў Беларусь даставіць Азербайджан. Наўзамен Венесуэла прадасць Азербайджану такія ж аб’ёмы нафты. Азербайджан жа будзе перапраўляць гэтую нафту на танкерах ў ЗША, паведамляе ІА «The First News».

Як раней перадаваў Тэлеграф, Беларусь плануе атрымліваць нафту з Азербайджана з сакавіка 2011 года. Нафта будзе ісці па своп-кантракце праз Венесуэлу, паведаміў 21 снежня намеснік старшыні канцэрна «Белнафтахім» Браніслаў Сівы.

Как вам новость?
Головоломки