Беларусь плануе падпісаць з Латвіяй дамову аб рэжыме дзяржмяжы

14.07.2010 14:52
Архив Редакция

У найбліжэйшы час Беларусь і Латвія плануюць падпісаць дамову аб рэжыме дзяржаўнай мяжы. Пра гэта 14 ліпеня паведаміў першы намеснік старшыні дзяржаўнага памежнага камітэту Андрэй Гарулька.

Пры гэтым прадстаўнік ДПК адзначыў, што Беларусь ужо падпісала аналагічную дамова з Літвой. Пасля заключэння дамовы аб рэжыме дзяржмяжы паміж Беларуссю і Латвіяй, па словах Андрэя Гарулькі, плануецца падпісаць аналагічнае пагадненне і з Польшчай, перадае БелТА.

«Межы Беларусі з краінамі ЕС досыць добра абсталяваныя, але працягваецца рэканструкцыя пунктаў пропуску для павелічэння прапускной здольнасці. Гэта неабходна для развіцця транзітнай прывабнасці, што асабліва актуальна для функцыянавання Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана», адзначыў намеснік старшыні Дзяржпамежкамітэта.

Как вам новость?
Головоломки