Беларусь плануе вазіць праз Клайпеду 2,5 млн. тон нафты на год

14.10.2010 14:20
Архив Редакция

Беларусь плануе атрымліваць праз літоўскі порт у Клайпедзе 2-2,5 млн. тон венесуэльскай нафты на год. Пра гэта 14 верасня паведаміў намеснік міністра эканомікі Беларусі Анатоль Філонаў. Паводле яго слоў, у порце Клайпеды створаны ўсе ўмовы для разгрузкі венесуэльскай нафты на тэрмінале і яе далейшай транспарціроўкі чыгуначным транспартам.

У той жа час Анатоль Філонаў заявіў, што беларускі бок разглядае таксама і іншыя варыянты транспарціроўкі нафты з Венесуэлы, у тым ліку прапанову Рыжскага порта, перадае БелТА.

«Гэтае пытанне прапрацоўваецца, вызначымся канчаткова да канца года. Да снежня, пасля падрыхтоўкі адпаведнага тэхніка-эканамічнага абгрунтавання, такія рашэнні будуць прымацца. Думаю, што гэта будзе не толькі Клайпеда», — заявіў намеснік міністра эканомікі.

Анатоль Філонаў таксама праінфармаваў, што ў гэтым годзе Беларусь агулам атрымае каля чатырох мільёнаў тон венесуэльскай нафты.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі раней паведамляў, што беларускія экспартныя грузы складаюць да 80% грузаабароту порта Клайпеды, таму літоўскі бок зацікаўлены ў супрацоўніцтве з Беларуссю. У сваю чаргу беларускаму боку таксама выгадна працаваць з літоўскай Клайпедай, бо гэты порт, у параўнанні з многімі іншымі, прапаноўвае больш ільготныя ўмовы.

Как вам новость?
Головоломки