Беларусь і Польшча плануюць супрацоўнічаць у сферы папярэджання НС

02.08.2010 16:44
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі ухваліў праект міжурадавага пагаднення з Польшчай аб супрацоўніцтве ў сферы папярэджання катастрофаў, стыхійных бедстваў, іншых надзвычайных сітуацыяў, а таксама ліквідацыі іх наступстваў. Пра гэта 2 жніўня 2010 года паведамілі ў прэс-службе Аляксандра Лукашэнкі.

Адпаведны ўказ прэзідэнт Беларусі падпісаў 30 ліпеня 2010 года. Гэты дакумент паслужыць асновай для правядзення перамоваў паміж дзвюма краінамі. Міністр па надзвычайных сітуацыях Беларусі Энвер Барыеў ўпаўнаважаны правесці перамовы і, пры ўмове дасягнення згоды, падпісаць адпаведныя дакументы.

Как вам новость?
Головоломки