Беларусь працягвае атрымліваць нафту з Венесуэлы

13.01.2011 16:53
Архив Редакция

Прэс-сакратар дзяржаўнага канцэрна "Белнафтахім" Марына Касцючэнка заявіла 13 студзеня, што "рэзерваў нафты ў Беларусі дастаткова, і прадпрыемствы працуюць". Паводле яе слоў, у Беларусь па-ранейшаму паступае венесуэльская нафта, акрамя таго, у нафтаперапрацоўчых заводаў ёсць уласныя запасы сыравіны.

«Танкеры ідуць у працоўным рэжыме, так жа, як і любыя пастаўкі. Вы ж не лічыце, колькі ў краіну пастаўлена тон хімічных валокнаў або іншай сыравіны на звычайныя прадпрыемствы краіны», — заявіла Марына Касцючэнка, перадае «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

Як раней паведамляў Тэлеграф, расійскія нафтавыя кампаніі спынілі пастаўкі нафты ў Беларусь з 1 студзеня 2011 года ў сувязі з адсутнасцю дамоваў на гэты год. Пра гэта праінфармавалі ў беларускім дзяржканцэрна «Белнафтахім» і расійскіх кампаніях.

У той жа час пастаўкі нафты з Расіі ў Беларусь могуць аднавіцца ўжо ў пачатку наступнага тыдня, заявіў 13 студзеня кіраўнік кампаніі «Транснафта» Мікалай Токараў. Міністр энергетыкі РФ Сяргей Шматко дадаў, што пытанне аднаўлення паставак расійскай нафты ў беларусь будзе вырашана на працягу тыдня.

Как вам новость?
Головоломки