Беларусь прапанавала Кубе стварыць Парк высокіх тэхналогіяў

24.05.2010 12:24
Архив Редакция

Беларусь прапанавала Кубе стварыць Парк высокіх тэхналогій і аўтсорсінгавы цэнтр па распрацоўцы праграмнага забеспячэння для розных сфераў эканомікі. Пра гэта паведаміў журналістам дырэктар Парку высокіх тэхналогій Беларусі Валеры Цапкала, які знаходзіцца з візітам у Гаване.

Па словах Валерыя Цапкалы, інвестыцыі ў праект могуць скласці ад 100 да 200 млн. даляраў на працягу пяці-шасці гадоў. «Мы вядзем гаворку з кубінскім бокам пра стварэнне для нашых кампаній аўтсорсінгавага цэнтра, у якім выкарыстоўваліся б веды і навыкі, савецкія традыцыі тэхнічнай адукацыі Кубы. У кубінцаў яна сама лепшая ў рэгіёне», — цытуе дырэктара Парку высокіх тэхналогій Беларусі РІА «Новости».
Беларускі бок лічыць, што ў парку маглі б распрацоўвацца рашэнні для розных сектараў — ад нафтаперапрацоўкі да банкаўскага сектара, а таксама праграмнае забеспячэнне для турызму, тэлекамунікацыяў, адукацыі, сістэмы аховы здароўя.
«Мы разглядаем Кубу як «гейтвэй» для тых праектаў, якія развіваюцца з краінамі Лацінскай Амерыкі», — дадаў Валеры Цапкала, адзначыўшы, што Мінск ужо развівае маштабныя сумесныя праекты з Венесуэлай.

Как вам новость?
Головоломки