Беларусь прапанавала пабудаваць у Венесуэле ферму на 1,1 тыс. кароў

18.10.2010 09:45
Архив Редакция

Беларусь прапанавала Венесуэле пабудаваць ферму на 1,1 тыс. кароў. Такую прапанову 17 кастрычніка агучыў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Міхаіл Русы ў ходзе візіту прэзідэнтам Венесуэлы Уга Чавеса на агракамбінат "Дзяржынскі" ў Мінскай вобласці.

На беларускім агракамбінаце дзейнічае малочна-таварная ферма на 1,1 тыс. кароў. Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі прапанаваў збудаваць у Венесуэле аналагічную ферму, перадае БелТА.

«У Венесуэле больш спрыяльныя кліматычныя ўмовы для працы такога аб’екту. Ужо падабралі ўчастак плошчай пяць тысяч гектараў», — паведаміў Міхаіл Русы.

Акрамя таго, кіраўнік мінсельгасхарча паведаміў, што існуе магчымасць запуску яшчэ аднаго сумеснага аграпрамысловага праекту ў Венесуэле — будаўніцтва камбікормавага завода.

Уга Чавес у гутарцы з Міхаілам Русым адзначыў, што кіраўніцтва дзяржавы мае намер ператварыць Венесуэлу ў аграрную краіну. У сувязі з гэтым Уга Чавес запрасіў беларускага міністра ў Венесуэлу для абмеркавання канкрэтных сумесных праектаў у сферы аграпрамысловага комплексу.

Как вам новость?
Головоломки