Беларусь прапанавала Расіі дапамогу ў тушэнні пажараў

04.08.2010 14:56
Архив Редакция

Беларусь акажа дапамогу Расіі ў тушэнні лясных пажараў і аднаўленні жылля для пагарэльцаў. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар расійскага прэм'ер-міністра Дзмітры Пяскоў. "Прапанову аб дапамозе агучыў прэм'ер Беларусі Сяргей Сідорскі", — сказаў Дзмітры Пяскоў.

«Сідорскі агучыў прапанову беларускага боку аб аказанні дапамогі ў тушэнні лясных пажараў у Расіі, а таксама ў аднаўленні страчанага ў агні жылля», — цытуюць прэс-сакратара Уладзіміра Пуціна расійскія СМІ.

Пры гэтым Дзмітры Пяскоў удакладніў, што тэлефонная размова паміж кіраўнікамі ўрадаў адбылася па ініцыятыве беларускага прэм’ера Сяргея Сідорскага.

«Уладзімір Пуцін выказаў удзячнасць за гэтую прапанову», — сказаў Дзмітры Пяскоў, дадаўшы, што кіраўнікі ўрадаў дамовіліся аб тым, што дэталі аказання дапамогі будуць узгоднены па лініі кампетэнтных ведамстваў.

Как вам новость?
Головоломки