Беларусь унесла у "групу сяброў" УП Расію, Казахстан і Турцыю

25.05.2010 16:54
Архив Редакция

Беларусь распаўсюдзіла неафіцыйны дакумент, у якім выказала сваё разуменне фармавання "групы сяброў" "Усходняга партнёрства". "Мы лічым зусім відавочнымі кандыдатамі партнёраў Беларусі па Мытным саюзе — Расію і Казахстан, а таксама Турцыю", — заявіў кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Мартынаў.

Па выніках нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў замежнапалітычных ведамстваў краін-удзельніц ініцыятывы ЕС «Усходняе партнёрства», якая адбылася ў Сопаце, прынята папярэдняе рашэнне пра фармаванне такой «групы сяброў», перадае БелТА.
«Гаворка ідзе пра дзяржавы, якія фармальна не з’яўляюцца ўдзельнікамі «Усходняга партнёрства» і чальцамі Еўрасаюза, але ў сілу геаграфічнага размяшчэння ці іншых фактараў зацікаўлены ва ўзаемадзеянні», — растлумачыў Сяргей Мартынаў.
Ініцыятыва пра стварэнне «групы сяброў» «Усходняга партнёрства», якая прадугледжвае падключэнне трэціх краін, высунута Польшчай і Іспаніяй. Розныя краіны прапануюць розных партнёраў для ўключэння ў гэтую групу.
Апроч Расіі, Казахстана і Турцыі, Беларусь прапануе, каб удзельнікамі «групы сяброў» сталі і міжнародныя фінансавыя інстытуты.

Как вам новость?