28.06.2011 17:46
Архив

Міністр эканомікі Беларусі незадаволены тэмпамі прыцягнення прамых замежных інвестыцый у сувязі з тым, што ў 2011 годзе іх было прыцягнута 743 млн даляраў пры гадавым плане 6,5 млрд. Аб гэтым кіраўнік эканамічнага ведамства расказаў журналістам па выніках прысвечанага гэтаму пытанню пасяджэння прэзідыума Саўміна, якое прайшло 28 чэрвеня.

Разам з тым кіраўнік мінэканомікі заявіў, што ў Беларусі створаны неабходныя ўмовы для прыцягнення замежных інвестараў. Паводле яго слоў, тыя дакументы, якія былі прынятыя ў Беларусі апошнім часам для паляпшэння інвестыцыйнага клімату, у тым ліку Дырэктыва № 4, з’яўляюцца «выдатным прававым полем для развіцця інвестыцыйнай дзейнасці», перадае БелТА.

«Мы лічым, што залішнія прэферэнцыі не ствараюць і не стымулююць развіццё канкурэнтнага асяроддзя. Таму, на наш погляд, у інвестыцыйным клімаце Беларусі створаны ўсе неабходныя ўмовы з пункту гледжання адміністрацыйных, прававых, падатковых аспектаў», — растлумачыў Мікалай Снапкоў.

Ён дадаў, што для інтэнсіфікацыі інвеставання ў эканоміку краіны трэба некалькі галоўных умоваў. Па-першае — гэта гарантыя інвестару таго, што тыя правілы гульні, якія ўстаноўлены на момант яго ўваходжання ў Беларусь, захаваюцца на працягу дзеяння інвестдамовы.

«Другое — павінна быць жаданне міністэрстваў, абласцей, органаў дзяржкіравання прыцягваць інвестара, а таксама разуменне таго, што гэта не выкананне задання, а неабходнасць, каб краіна выйшла на якасна іншы ўзровень эканамічнага росту», — заявіў міністр эканомікі Беларусі.

Следите за новостями так, как вам удобно:

Подпишитесь на новостную ленту Telegraf.by в удобном для вас сервисе и ничего не пропускайте!

Дзен Новости Google Новости Telegram Facebook VK.com OK.ru Пульс