Беларусь прыме этап Кубку свету па фрыстайле

08.06.2010 10:06
Архив Редакция

Беларуская сталіца ў наступным сезоне прыме наймацнейшых фрыстайлістаў планеты. 19 лютага ў Мінску пройдзе этап Кубку свету па фрыстайле.

Згодна з календаром, які апублікавала міжнародная федэрацыя лыжных відаў спорту, кубак свету па фрыстайле будзе складацца з 23 этапаў, паведамляе БелТА. Мінск прыме 16-й этап, у якім у сёмы раз у сезоне будзе разыграны камплект узнагародаў у акрабатыцы.

У гэтай дысцыпліне будзе разыграна ўсяго сем тытулаў. Такім чынам, беларускі этап для акрабатаў стане апошнім.

Акрамя акрабатыкі, адбудзецца 13 стартаў у могуле, 11 — у скі-крос і тры — у хаф-пайпе.

Как вам новость?