Беларусь прыпыніла ўвоз латвійскай рыбнай мукі

29.04.2010 10:05
Архив Редакция

Галоўнае ўпраўленне ветэрынарыі з Дзяржаўнай ветэрынарнай і Дзяржаўнай харчовай інспекцыямі міністэрства сельскай гаспадаркі і харчу Беларусі часова прыпыніла ўвоз на тэрыторыю краіны латвійскай рыбнай мукі вытворчасці ТАА "Каліфекс". Пра гэта паведамілі ў мінсельгасхарчы Беларусі.

«Пры правядзенні даследаванняў у ГУ «Белдзяржветцэнтр» рыбнай мукі вытворчасці ТАА «Каліфекс» устаноўлена яе неадпаведнасць патрабаванням ДАСТ 2116-2000 і ветэрынарна-санітарнаму нарматыву па бяспецы кормаў і кармавых дадаткаў па змяшчэнні карбаміду», — праінфармавалі ў прэс-службе.

У харчовую і ветэрынарную службу Латвіі міністэрства накіравала запыт на атрыманне інфармацыі аб прычынах павелічэння долі карбаміду ў рыбнай муцэ.

Как вам новость?
Головоломки