Беларусь прызналі краінай, якая рэзка старэе

20.01.2011 13:44
Архив Редакция

Беларусь прызналі краінай, якая рэзка старэе і мае нізкі ўзровень даходаў насельніцтва. Паводле спісу, які склаў Сусветны банк, у катэгорыю старэючых пераходзяць і такія развітыя краіны, як Германія, Італія або Японія, дзе ўжо 20% насельніцтва складаюць людзі ва ўзросце старэйшым за 65 гадоў.

Акрамя Беларусі ў спіс патрапілі таксама Азербайджан, Арменія, Малдова, Грузія і Казахстан. Акрамя таго, у дакладзе Сусветнага Банка прыводзіцца табліца з працэнтным прагнозам аб колькасці пажылых людзей у свеце да 2050 года, перадае Ale.by.

Так, паводле дадзеных навукоўцаў, самай старой нацыяй будзе Балгарыя. Да 2050 годзе ў краіне будзе пражываць 31,8% пажылых людзей. Далей ідзе Румынія, дзе, як лічаць навукоўцы, будзе жыць 30,2% старых, далей стаіць Боснія і Герцагавіна — 29,4%. Ва Украіны — 27,6%, потым ідзе Македонія — 26,9%. Адкрывае другую пяцёрку Беларусь, дзе, на думку навукоўцаў, у 2050 года 26,5% насельніцтва краіны будзе адносіцца да пажылых людзей.

У сувязі з тым, што за апошнія паўстагоддзя сярэдняя працягласць жыцця ў краінах, якія развіваюцца павялічылася на 26 гадоў, насельніцтва гэтых дзяржаў стала імкліва «старэць». Гэты эфект спецыялісты Сусветнага банка ўжо паспелі ахрысціць «сівой рэвалюцыяй».

Як ужо перадаваў Тэлеграф, па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі, насельніцтва краіны ў 2010 годзе скарацілася на 15,7 тыс. чалавек. У 2010 годзе ў краіне пражывала 2,5 млн. чалавек пенсійнага ўзросту.

Как вам новость?
Головоломки