Маскевіч: адносіны Беларусі і Еўрапарламента — напружаныя

10.09.2010 14:11
Архив Редакция

Адносіны Беларусі з Еўрапейскім парламентам дужа не адпавядаюць таму статусу, аб якім у апошні час заяўляюць беларускія ўлады. Пра гэта заявіў кіраўнік камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Сяргей Маскевіч.

«У нас дастаткова напружаныя адносіны з Еўрапарламентам» — цытуе Сяргея Маскевіча БелаПАН.

Больш за тое, прадстаўнік беларускага парламенту лічыць, што палітычныя адносіны Беларусі і ЕС «відавочна адстаюць ад таго ўзроўню, які хацелі б мець суб’екты гаспадарання».

Как вам новость?
Головоломки