Беларусь просіць павялічыць пастаўкі бяспошліннай расійскай нафты

02.09.2010 13:14
Архив Редакция

Да першага кастрычніка Беларусь і Расія могуць перагледзець аб'ёмы расійскай бяспошліннай нафты, якая пастаўляецца да канца 2010 года на беларускія НПЗ. Дадзеная магчымасць прадугледжана падпісаным бакамі ў студзені 2010 года пакетам дакументаў па ўмовах пастаўкі нафты ў Беларусь. Пра гэта паведаміла крыніца, блізкая да расійскага ўрада.

Каментуючы магчымы ўплыў паставак венесуэльскай нафты ў Беларусь на аб’ёмы бяспошліннай расійскай нафты, якая павінна быць пастаўлена ў рэспубліку ў 2010 годзе, крыніца падкрэсліла, што «ў пратаколе прывязкі да знешніх паставак няма», перадае ПРАЙМ-ТАСС.
 
У той жа час крыніца адзначыла, што пастаўкі венесуэльскай нафты могуць паўплываць на змяненне паказчыкаў балансу Саюзнай дзяржавы па пастаўцы нафты ў 2011 годзе. Аднак, дадала яна, «баланс з’яўляецца толькі індыкатыўным дакументам».
 
27 студзеня ў Маскве быў падпісаны пакет дакументаў па ўмовах паставак нафты ў Беларусь у 2010 годзе. Аб’ём бяспошлінных паставак нафты для ўнутранага спажывання склаў 6,3 млн. тон. Астатнія аб’ёмы нафты, па пагадненні, будуць абкладацца стоадсоткавай экспартнай пошлінай. Беларускія НПЗ перапрацавалі ў 2009 годзе каля 22 млн. тон нафты.

Как вам новость?