Беларусь рашуча асудзіла праявы тэрарызму ў Расіі

25.01.2011 11:11
Архив Редакция

Міністэрства замежных спраў Беларусі выступіла з афіцыйнай заявай з нагоды тэракту ў маскоўскім аэрапорце "Дамадзедава", дзе 24 студзеня прагрымеў выбух. "Рэспубліка Беларусь рашуча асуджае тэрарызм ва ўсіх яго праявах. Мы падкрэсліваем неабходнасць рашучай і скаардынаванай барацьбы з гэтай ганебнай з'явай сучаснасці", — гаворыцца ў заяве МЗС Беларусі. 

«Нас глыбока ўзрушылі трагічныя падзеі ў міжнародным аэрапорце «Дамадзедава». Мы выказваем сваё глыбокае спачуванне родным і блізкім загінулых», — адзначаецца ў заяве.

У МЗС таксама паведамілі, што Беларусь заклікала міжнародную супольнасць актывізаваць свае намаганні, перш за ўсё, міждзяржаўнае ўзаемадзеянне на прасторы Садружнасці незалежных дзяржаў «для правядзення расследавання і няўхільна пакарання вінаватых».

Як раней перадаваў Тэлеграф, 24 студзеня каля 16:40 тэрарыст-смяротнік падарваў бомбу ў маскоўскім аэрапорце «Дамадзедава». Магутнасць выбуху склала ад пяці да сямі кілаграмаў у тратылавым эквіваленце. Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя і Расіі, на 6:00 25 студзеня з пацярпелых, якія знаходзяцца на стацыянарным лячэнні, чацвёра знаходзяцца ў вельмі цяжкім стане, 39 чалавек — у цяжкім, 56 — у стане сярэдняй цяжкасці, 11 пацярпелых — у здавальняючым стане. Паводле дадзеных МНС Расіі, агульная колькасць пацярпелых складае 180 чалавек, загінулых — 35 чалавек.

Как вам новость?
Головоломки